Урад Кыргызстана на пасяджэнні 11 красавіка ўхваліў рашэнне аб ініцыяцыі працэдуры далучэння рэспублікі да Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі і Адзінай эканамічнай прасторы.

На пасяджэнні быў аднагалосна зацверджаны склад міжведамаснай камісіі па далучэнні краіны да МС. Камісія створана для перамоў аб уваходжанні «з улікам адчувальных для ўнутранага рынку рэспублікі таварных пазіцый і сектараў эканомікі», перадало РІА Новости.

Як было заяўлена падчас пасяджэння, інтэграцыйныя працэсы з краінамі ЕўрАзЭС з’яўляюцца для Кыргызстана прыярытэтнымі. У агульным аб’ёме знешняга гандлю Кыргызстана краіны Мытнага саюза займаюць 44,9%. Найбольшую вагу ў тавараабароце рэспублікі займае Расія.

«Уваходжанне ў Мытны саюз патрэбна ў першую чаргу Кыргызстану. Уваходжанне ў арганізацыю ўмацуе знешнія межы краіны і палепшыць умовы жыцця і працы прыблізна паўмільёну грамадзян Кыргызстана, якія працуюць у Расіі і Казахстане. Дасць Бог, і з 1 студзеня мы будзем у Адзінай эканамічнай прасторы», — заявіў падчас абмеркавання гэтага пытання прэм’ер-міністр Алмазбек Атамбаеў.

Урад таксама мае намер зацвердзіць праект ліста-звароту да вышэйшага органа Мытнага саюза — Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС.

Пры гэтым Атамбаеў нагадаў, што Кыргызстан з’яўляецца членам СГА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?