Сёння ўначы вызначыліся ўсе пары першага раўнду плей-оф Нацыянальнай хакейнай лігі. Дакладней сталі вядомыя пары Заходняй канферэнцыі, бо Ўсход вызначыўся яшчэ ўчора

У бітве за прэстыжны трафей паўдзельнічаюць адразу тры «беларускія» клубы.

Апошнюю пуцёўку ў плей-оф на Захадзе заваяваў мінулагодні ўладальнік Кубка Стэнлі «Чыкага».

Такім чынам «Дэтройт», за які выступае беларускі абаронца Руслан Салей, згуляе з «Фініксам»; «Нэшвіл», за які выступае Сяргей Касціцын» — з «Анахаймам».

Іншыя пары: «Ванкувер» — «Чыкага», «Сан-Хасэ» — «Лос-Анджэлес».

Усходняя канферэнцыя: «Вашынгтон» — «Рэйнджэрс», «Філадэльфія» — «Бафала», «Бостан» — «Манрэаль» (Андрэя Касціцына), «Пітсбург» — «Тампа-Бэй».

Матчы плей-офстартуюць 13 красавіка. У гэты дзень згуляюць «Дэтройт» — «Фінікс», «Нэшвіл» — «Анахайм». «Манрэаль» уступціь у барацьбу 14 красавіка.

***

Беларусы ў НХЛ у сезоне 2010/2011 (рэгулярны чэмпіянат):

Міхаіл Грабоўскі (Таронта): 81 матч, гол+пас 58 (29+29), каэфіцыент карыснасці +14, 60 хвілін штрафа.

Сяргей Касціцын (Нэшвіл): 77 матчаў, гол+пас 50 (23+27), каэфіцыент карыснасці +10, 20 хвілін штрафа.

Андрэй Касціцын (Манрэаль): 81 згуляны матч, гол+пас 45 (20+25), каэфіцыент карыснасці +3, 36 хвілін штрафа.

Руслан Салей (Дэтройт): 74 матчы, гол+пас 10 (2+8), каэфіцыент карыснасці +1, 48 хвілін штрафа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?