Канстанцін Сумар: «Па-мойму , нядрэнна выйшла».
Пра гэта стала вядома на
— Прызнаюся, паўгода мяне ўгаворвалі людзі ад культуры. Нарэшце пагадзіўся. За дзве гадзіны запісалі дзве песні ў Брэсцкім абласным
Хоць, кажа, з музычным афармленнем і аранжыроўкай не адразу можна здагадацца, хто спявае.
Запіс праходзіў не ў студыі, а на сцэне з жывым музычным суправаджэннем. Акампаніраваў ансамбль народных інструментаў «Сябрына» Тэльмаўскага дома культуры, што пад самым Брэстам, пад кіраўніцтвам Віктара Дземянюка. Цяпер ідзе афармленне дыска. А пачуць кіраўніка вобласці ў музычным запісе можна будзе ў пачатку наступнага года.
— Я запісаў для сябе, для сям’і, для дзяцей, унукаў. Пройдуць гады, яны змогуць паслухаць. Кажаце, пусціць у продаж? Паглядзім, як будзе, — Канстанцін Андрэевіч пакуль не гатовы гучаць з калонак ў кожнай кватэры. Але не адмаўляе, што дзеля дабрачыннасці наклад, які яшчэ не вызначаны, можа быць павялічаны, паведамляе газета «Советская Белоруссія».
Застаецца спадзявацца, што пасля выхаду ў адстаўку кіраўнік вобласці не патрапіць у «чорны спіс» і зможа працягнуць сваю кар’еру на сцэне.
Журналісты газеты «Брестский курьер» знайшлі адзін з запісаў рознабакова адоранага губернатара і змантавалі свой відэакліп.