ДАІ праводзіць эксперымент, закліканы зменшыць колькасць аварый, якія звязаныя з перавышэннем хуткасці. Інспектары выкарыстоўваюць вымяральнікі хуткасці з відэафіксацыяй «Арэна» і аўтаматызаваны комплекс «Аўтаўраган». Інфармацыя перадаецца па тэхналогіі GPRS.

Прыбор «Арэна» выстаўляюць на аварыйных участках дарог ва ўтоеным рэжыме.

Фота з зафіксаваным парушэннем хуткасці, манеўравання, выезду на сустрэчную паласу перадаюцца на мабільны пункт інспекцыі, размешчаны ў 30–50 кіламетрах ад месца дзеяння «Арэны».

Адначасова праз комплекс «Аўтаўраган» інспектары атрымліваюць патрэбную інфармацыю пра аўтамабіль парушальніка: ці не ўганан ён, згоне, ці затрымоўваліся на ім асобы без пасведчання кіроўцы і гэтак далей. У выніку інспектар спыніць менавіта парушальніка.

Эксперымент праходзіў на дарогах Гомельшчыны. Як запэўніваюць супрацоўнікі ДАІ, усяго некалькі інспектараў за чатыры гадзіны працы выявілі 140 перавышэнняў хуткасці.

У бліжэйшыя выходныя новая тэхналогія будзе адпрацавана на дарогах усіх рэгіёнаў краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?