Камісія па правах чалавека пры прэзідэнце Казахстана рэкамендавала ўладам краіны цалкам адмовіцца ад смяротнага пакарання,
паведаміў сакратар камісіі Тастэмір Абішаў.

«Камісія рэкамендавала ўраду ратыфікаваць другі факультатыўны пратакол Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на скасаванне смяротнага пакарання», — сказаў ён у панядзелак у Астане на круглым стале па рэалізацыі нацыянальнага плану дзеянняў у галіне правоў чалавека.

Абішаў нагадаў, што ў Казахстане з 2003 года дзейнічае бестэрміновы ўказ прэзідэнта аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне, рэспубліка таксама актыўна ўдзельнічае ў міжнароднай камісіі па скасаванні смяротнага пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0