На ўсходзе Японіі сёння раніцай адбыўся новы землятрус магнітудай 6,5 бала паводле шкалы Рыхтэра. Паведамленняў аб пацярпелых і разбурэннях не паступала.

Геалагічная служба ЗША рэкамендуе японскім уладам абвясціць аб пагрозе цунамі.

На гэты момант колькасць ахвяр землятрусу і цунамі 11 сакавіка дасягнула 27 тысяч чалавек.

На АЭС «Фукусіма-Даічы», якая пацярпела ад катаклізму, у нядзелю быў зафіксаваны найвышэйшы ўзровень радыяцыі з моманту аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?