Рыбакоў ратавалі супрацоўнікі МНС. Трое мужчын, усе жыхары Віцебску, трапілі ў надзвычайную сітуацыю падчас рыбнай лоўлі 27 сакавіка. Кавалак лёду памерам 10 на 15 метраў адарваўся ад берага і паплыў да цэнтра возера.

Рыбакі не мелі магчымасці выбрацца на бераг самастойна. Відавочцы здарэння выклікалі ратавальнікаў. Прыкладна праз паўгадзіны рыбакоў знялі з крыгі, ніхто з іх не пацярпеў. Дарэчы, падобныя выпадкі на Лукомльскім возеры здараюцца амаль штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?