Разгляд адміністрацыйнай справы магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча адбудзецца 28 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна горада, паведаміла БелаПАН яго жонка Наталля.

Пазаштатны карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН быў затрыманы 25 сакавіка каля 17 гадзіны разам са старшынёй абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрыем Салаўёвым, з якім ён размаўляў на вуліцы. Журналіст абвінавачваецца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі. Цяпер Лапцэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

24 сакавіка да трох сутак арышту быў прыгавораны магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, абвінавачаны ў дробным хуліганстве — адпраўленні натуральных патрэб у грамадскім месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?