Хваля валютных абмежаванняў, якую распачаў BelSwissBank, дакацілася і да вялікіх банкаў.

З 23 сакавіка «Белінвестбанк» забараніў пераводзіць грошы з картак у беларускіх рублях на валютныя карткі, дадаваць наяўныя беларускія рублі на валютныя карткі, здымаць валюту з картак у беларускіх рублях. Апроч таго,

уладальнікі картак іншых банкаў не змогуць зняць даляры ў банкаматах «Белінвестбанка». Маўляў, нашу валюту не чапайце, яе і так мала.

«Прыёрбанк» таксама забараніў перавод з рублёвых картак на валютныя рахункі. Праўда, для ўладальнікаў картак прэміум-класа такое абмежаванне не ўводзілася.

Тая ж сітуацыя і ў БПС-Банка, праўда, тут падзелу на першасортных і другасортных кліентаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?