Нямецкі бундэстаг 24 сакавіка прыняў закон аб добраахвотнай грамадскай службе, які ўслед за воінскім прызывам з 1 ліпеня 2011 года адмяняе і альтэрнатыўную вайсковую службу,
паведамляюць інфармагенцтвы.

Альтэрнатыўную вайсковую службу заменіць служба добраахвотнікаў — штогод улады будуць набіраць 35 тыс. мужчын і жанчын любога ўзросту. Акрамя аплаты расходаў на жыллё і харчаванне добраахвотнікам штомесяц будзе выплачвацца 330 еўра. Урад гатовы выдзяляць на гэтыя мэты 234 млн еўра кожны год.

Скасаванне альтэрнатыўнай службы і ўвядзенне службы добраахвотнікаў цесна звязана з запланаванай урадам Ангелы Меркель рэформай бундэсвера. Яна прадугледжвае скарачэнне колькасці ўзброеных сілаў і прыпыненне прызыву з 1 ліпеня 2011 года. Прызыўнікоў улады разлічваюць замяніць добраахвотнікамі.

Аднак існуюць асцярогі, што колькасць добраахвотнікаў, якімі збіраюцца замяніць прызыўнікоў, не пакрые патрэбаў бундэсвера.
Такія асцярогі выказваюцца адносна планаў урада адмяніць альтэрнатыўную службу. Адзначалася, што жадаючых праходзіць яе добраахвотна не набярэцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?