Тэлефануе мая дачушка гадзіну назад. Са школы. Перамена ў іх. На фоне звычайнага школьнага шуму я і не адразу зразумела, што ёй трэба.

«Мама, ты павінна мне напісаць запіску, што ты заўтра нясеш за мяне адказнасць, таму што я не іду на дыскатэку». Тры разы перапытала. Шукала лагічны ланцужок. У галаве гэты маразм не ўкладваўся.

-Якую дыскатэку, дачушка?

-На школьную

-Заўтра, у вучэбны дзень, у вас дыскатэка?

— Ну так, гэта, як яго, мерапрыемства. А я не іду. І ніхто не ідзе, таму што там музыка не вельмі. Туды ўвогуле адны батанікі ходзяць. Пішы запіску, што ты бярэш мяне пад адказнасць!!!

— Нічога не разумею. Ды растлумач, у чым справа.

— Нам дырэктарка сказала, што заўтра, 25 сакавіка, на плошчы Бангалор будзе мітынг апазыцыі. Калі мы туды пойдзем, нас могуць зьбіць дубінкамі. Так мы на дыскатэку не хочам, мы хочам паглядзець, як там на мітынгу ўсё будзе. Пішы запіску!!!»

Дзеячы апазіцыі заклікалі людзей увечары 25 Сакавіка пасля працы ўскласці кветкі да помніка Янку Купалу.

Улады баяцца, што Малады Фронт арганізуе шэсце «ад Коласа да Купалы», ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?