Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус паведаміў, што калі б даў паказанні на Мікалая Статкевіча, застаўся б у справе сведкам, а так стаў абвінавачаным у арганізацыі масавых беспарадкаў:

«Мне казалі: можаш ісці як сьведка, але тады трэба даваць паказанні, што Статкевіч арганізоўваў масавыя непарадкі, і расказваць, што ён рабіў. Я ад гэтага адмовіўся. Я сказаў, што, па-першае, не ведаю, што ён рабіў, а па-другое, я катэгарычна супраць такіх захадаў следства».

Дзмітрый Ус стаў шостым кандыдатам на прэзідэнта Беларусі, якому выстаўлена абвінавачанне адносна падзей 19 снежня. Паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў Усу пагражае зняволенне ад 5 да 15 гадоў. Днямі з Дзмітрыя Уса ўзялі падпіску пра нявыезд.

Каментуючы абвінавачанне, Дзмітрый Ус сказаў, што не шкадуе аб сваім удзеле ў выбарах. Паводле экс-кандыдата на прэзідэнта, усё больш людзей разумеюць, што выбары былі сфальшаванымі:

«Людзі пачынаюць разумець, што яны насамрэч не галасуюць, што іх робяць клоўнамі, каб правесці шоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?