Солец, Лідскага павета. Нейкі Язэп Ж. наняў у нашай вёёсцы кватэру і абвясціў сябе знахарам. Лечыць ён націраючы спіртам, і ад кожнай хваробы робіць адно і тое. Туманіць галаву людзям, а тыя пруць да яго, несучы свае цяжка запрацаваныя капейкі, якіх шкадуюць на праўдзівага доктара.

«НН». № 11. 1911

Сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар два гады таму cкончыў факультэт міжнародных адносін БДУ. Пасля кароткае стажыроўкі ў беларускім пасольстве ў Нямеччыне ён, як і бацька, служыў у памежных войсках. На «дэмбель» сыходзіў капітанам, з узнагародай за выдатную службу на мяжы. Цяпер Віктар працуе першым сакратаром упраўлення Еўропы МЗС Беларусі. Нейкім чынам яму ўдалося пераскочыць цераз пасады рэферэнта, аташэ, трэцяга і другога сакратароў. Гэта амаль тое самае, калі б выпускнік вайсковай вучэльні адразу ўладкаваўся на палкоўніцкую пасаду.

«НН». № 10. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0