Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў указ № 109, якім унесены дапаўненні ва ўказ ад 7 лютага 2006 года № 80 «Аб правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы», паведаміла яго прэс-служба.

У прыватнасці, дакумент рэгулюе пытанне паступлення абітурыентаў у ВНУ і ССНУ на спецыяльнасці сферы культуры і мастацтва, а таксама давання дадатковых ільгот пры паступленні ваеннаслужачым зводнай роты ганаровай варты.

Залічэнне абітурыентаў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў будзе ажыццяўляцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках уступных іспытаў па прадмеце «творчасць» і сярэдняга бала сумы балаў, атрыманай па выніках здачы цэнтралізаванага тэставання і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі. «Такая мера дазволіць фарміраваць кантынгенты гэтых ВНУ найболей творча адоранымі маладымі людзьмі», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Таксама прадугледжана першачарговае залічэнне на творчыя спецыяльнасці на ўмовах аплаты абітурыентаў, якія здавалі ўступныя іспыты па прадмеце «творчасць» або ўступныя іспыты па спецыяльнасці ў гэтай вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?