Сустаршыня аргкамітэту «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» і кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі распавёў пра падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка.
Рымашэўскі заявіў, што Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт можа не дазволіць правядзенне акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка. «У такім выпадку Мінгарвыканкам сам справакуе канфлікт», — адзначыў палітык, падкрэсліўшы, што святкаванне Дня Волі ўсё роўна адбудзецца і будзе выключна мірным.

«Зараз ідзе кампанія падрыхтоўкі да правядзення акцыі, у інтэрнэце ёй найбольш актыўна займаецца „Малады фронт“. Аргкамітэт жа спрабуе дамовіцца з Мінгарвыканкамам пра выдачу дазволу на правядзенне акцыі не за тры дні да яе пачатку, як было ў мінулыя гады, а раней. Гэта дапаможа лепш арганізаваць ахову, дамовіцца з праваахоўнымі органамі, якія б маглі гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў акцыі», — паведаміў Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД таксама распавёў, што ўжо рыхтуюцца да друку матэрыялы з заклікам прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі. «Нагадаю, што акцыя плануецца выключна мірнай», — падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, у аргкамітэт святкавання Дня Волі-2011 акрамя аргкамітэту БХД і Маладога Фронту ўвайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, КХП-БНФ, рухі «За свабоду», «Гавары праўду!», «Разам» і іншыя.

У пададзенай у Мінгарвыканкам заяўцы на мітынг і шэсце быў пазначаны маршрут: плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы. Збор удзельнікаў плануецца ў 18.00.
Галоўнымі лозунгамі акцыі 25 Сакавіка стануць «Свабоду палітвязням» і «Незалежнасць Беларусі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?