Менавіта сённяшні дзень стане вырашальным. Японскі ўрад папярэдзіў, што магчымы другі выбух вадароду. Праблемы нарастаюць адразу на некалькіх станцыях.

Схема ахалоджвання рэактара.

Схема ахалоджвання рэактара.

АЭС на мяжы аварыі, аднак і наступствы цунамі патрабуюць неадкладнай працы.

АЭС на мяжы аварыі, аднак і наступствы цунамі патрабуюць неадкладнай працы.

Нягледзячы на рызыку для жыцця, японскія тэхнікі працягваюць інтэнсіўныя працы, каб стрымаць награванне выключаных рэактараў. Бяда ў тым, што цунамі вывела з ладу лініі электраперадач і дызельныя генератары. Гэта прывяло да аварыі ў сістэме ахалоджвання, і ў першыя гадзіны пасля спынення працы рэактараў, самыя важныя, іх тэмпература і ціск пары ўнутры іх раслі.

Пасля дастаўкі запасных генератараў на грузавіках, японцы наладзілі сітэму ахалоджвання марской вадой, змяшанай з борам. Гэта крайняя мера. Менавіта сённяшні дзень стане вырашальным.

У Фукусіме, у адрозненне ад Чарнобыля, не адбылося разгерметызацыі рэактара. Аднак спяканне ядзернага паліва можа прывесці, тым не менш, да агромністага выкіду радыеактыўных матэрыялаў.

Далейшае награванне рэактараў пагражае прапаліць іх металічныя абалонкі. Агромністая колькасць радыеактыўных матэрыялаў тады вырвецца ў навакольнае асяроддзе.

У адрозненне ад рэактараў тыпу чарнобыльскага, ядзерны выбух, здаецца, не пагражае. Але для краіны, якая займае невялікую тэрыторыю, і забруджванне зямель і вод ападкамі нанясе жахлівы ўдар. Некаторыя назіральнікі кажуць, што пытанне стаіць пра само выжыванне японскай нацыі. Яно залежаць ад ахвярнасці інжынераў і тэхнікаў, што працуюць на станцыях.

Дзяржаўны сакратар урада Юкіа Эдана папярэдзіў пра магчымасць выбуху ў будынку, які месціць трэці рэактар АЭС у Фукусіме, за 260 км ад Токіа (гэта прыкладна адлегласць як ад Мінска да Гродна).
Выбух можа адбыццца ў выніку выдзялення вадароду ў працэсе ахалоджвання абалонак рэактара.

Учорашні выбух вадароду каля першага рэактара знёс дах бетоннага будынку. Аднак сам рэактар, ягоная металічная абалонка не былі пашоджаны.

Рэактар абаронены абалонкай са звышмоцных металасплаваў. Пасля ён заключаны ў сталёвую абалонку. І, нарэшце, ідзе бетонная канструкцыя. Апошняя аказалася разбуранай у выніку выбуху, а металёвыя не пашкодзіліся.

На трэцім рэактары можа ўзнікнуць тая ж сіітуацыя, хоць тэхнікі стараюцца вентыляваць памяшканне.

Японскія ўлады прызнаюць, што, магчыма, у двух рэактарах адбылося спяканне атамнага паліва.

Калі гэта так, радыеактыўнасць непазбежна трапіць у атмасферу і таксама, магчыма, у Ціхі акіян. Гэта будзе катастрофа меншага маштабу, чым Чарнобыль, але ўсё ж з вялізнымі наступствамі.

Японскія ўлады з перастрахоўкай эвакуявалі жыхароў 20-кіламетровых зон вакол дзвюх АЭС у Фукусіме, усяго каля 300 тысяч чалавек.

Японскі ўрад заявіў, што нельга выключаць ніякага сцэнару развіцця падзей і што з дакладнасцю ацаніць, ці адбылося спяканне паліва, немагчыма.

Учора на АЭС у Фукусіме адбыўся выкід радыцыі ў выніку выпуску пары з рэактара. Аднак гэта былі пераважна кароткажывучыя элементы, і сёння ўзровень радыяцыі знізіўся проці ўчарашняга ў 14 разоў.
Пацверджанае апраменьванне 22 чалавек.

Раён АЭС наведаў прэм’ер-міністр Японіі Наота Кан (Японію ўзначальвае прэм’ер, імператар выконвае толькі рытуальныя функцыі).

Нагадаем, што пасля Чарнобыльскай АЭС інфармацыю пры выкід радыяцыі доўгі час хавалі, а эвакуацыя 30-кіламетровай зоны вакол рэактара адбылася з вялікай зацяжкай.

У марскую ваду, якой ахалоджваюць рэактары, дабаўляюць бор, бо ён запавольвае ядзерныя рэакцыі.
Фактычна, гэта апошняя мера. Працавітыя, акуратныя японцы вычарпалі іншыя магчымасці ўплываць на рэактар.
Ані расійскія, ані, тым больш, беларускія службы пакуль не зафіксавалі росту радыяцыі ў выніку выбуху на Фукусіме.

Прэс-сакратар урада адзначыў, што

адпаведныя органы Японіі фармуюць запасы ёдавых прэпаратаў на выпадак пагаршэння радыяцыйнай сітуацыі ў краіне.
Прэпараты з ёдам абараняюць арганізм ад засваення радыеактыўнага ёду.

Нагадаем, што пасля Чарнобыльскай АЭС інфармацыю пры выкід радыяцыі доўгі час хавалі, а эвакуацыя 30-кіламетровай зоны вакол рэактара адбылася з вялікай зацяжкай.

Улады Польшчы, напрыклад, раздалі тады насельніцтву ёдавыя прэпараты, хоць там узровень забруджвання быў ніжэйшы. Акупацыйныя савецкія ўлады Беларусі гэтага не зрабілі. Яны не хацелі прызнаць, што ў Савецкім Саюзе магчымая тэхналагічная катастрофа.

У выніку ў Беларусі з часам адбыўся ўсплёск захворванняў на рак шчытавіцы.
Менавіта шчытавіца назапашвае радыеактыўны ёд. Ягонае ўсмоктванне адбылося ў першыя тыдні пасля аварыі. Пасля ўзровень яго забруджвання хутка зніжаецца. Перыяд паўраспаду ёду-131 складае 8 сутак.

Наота Сэкімура, прафесар універсітэта Токіа, адзначыў, што верагоднасць буйной катастрофы на АЭС у Фукусіме нізкая.

«Чарнобыль немагчымы на рэактары, які працуе на лёгкай вадзе, — мяркуе ён. — У выніку страты ахаладжальніка тэмпература будзе падымацца, але гэта адначасова будзе замаруджваць рэакцыю».

«Нават пры найгоршым сцэнары адбудзецца проста выкід радыяцыі і разбурэнне абсталявання, але не атамны выбух. Калі выпуск пары будзе ажыццяўляцца па схеме, забруджанай акажацца тэрыторыя да 3 кіламетраў у радыусе».

Раней паведамлялася, што ціск унутры аварыйнага рэактара АЭС «Фукусіма-1» перавышае каэфіцыент запасу трываласці корпуса ў 2,1 разу. Тэмпература і ціск унутры аднаго з рэактараў АЭС пачалі падымацца пасля збою ў сістэме астуджэння.

«На Фукусіме пачалася непадуладная нам ланцуговая ядзерная рэакцыя», — паведаміла ў суботу Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі.

Для змяншэння ціску ўнутры рэактараў японскае Агенцтва ядзернай бяспекі дало згоду на кантраляваны выпуск пары. А гэта прывядзе да выкідаў радыяцыі ў атмасферу. Ды, крый Божа, можа здарыцца і выбух, як у Чарнобылі.

Кантраляваны выпуск пары — беспрэцэдэнтная аперацыя ў гісторыі японскіх АЭС.

Японія працягвае балансаваць на мяжы атамнай катастрофы. Хоць японскія тэхналогіі найлепшыя ў свеце, канструкцыя рэактараў нашмат лепшая за чарнобыльскі, тым не менш і яны не гарантуюць поўнай бяспекі.

АЭС у Фукусіме працуе ад 1970 года і ўваходзіць у лік 25 найбуйнейшых у свеце. Яе першы рэактар мусіцў сёлета закрыцца пасля 40 гадоў эксплуатацыі.

Пасля падзей у Японіі свет ізноў напоўніцца скептыцызмам адносна атамнай энэргетыкі. Драма ў тым, што ніякай дастойнай альтэрнатывы АЭС і вуглевадародам навукоўцы пакуль не вынайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?