Камітэт дзяржаўнага кантролю прапануе накіроўваць дзяржпадтрымку выключна на акупныя праекты. Пра гэта старшыня КДК Аляксандр Якабсон заявіў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Па выніках 2010 года колькасць неэфектыўных праектаў, якія выкарысталі дзяржпадтрымку, склала амаль адну трэць ад колькасці суб'ектаў гаспадарання, правераных Камітэтам дзяржкантролю. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што шэраг суб'ектаў гаспадарання па аб'ектыўных абставінах не можа працаваць эфектыўна, у прыватнасці, гэта датычыць некаторых экс-калгасаў.

Штогод дзяржпадтрымку атрымліваюць больш за 3 тыс. суб'ектаў гаспадарання. Пры гэтым на працягу апошніх гадоў выразна прасочваецца негатыўная тэндэнцыя недасягнення атрымальнікамі падтрымкі даведзеных мэтавых паказчыкаў. Пэўная частка сродкаў дзяржпадтрымкі траціцца неэфектыўна, пры гэтым асноўная сума неэфектыўна выкарыстаных сродкаў прыпадае на рэалізацыю асобных інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, што сведчыць пра іх неабдуманасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?