Маці палітвязня Ліхавіда расказвае, як яе прасілі пераканаць сына абгаварыць апазіцыю.
Мікіта Ліхавід у часе мітынгу 19 снежня.
Алена Ліхавід, маці
Алена распавяла «Народнай волі»: «Спачатку я была ў шоку. Майго сына кінулі за краты. Яго пасадзілі на 15 сутак у Жодзіна, а праз тыдзень пачалі дапытваць па крымінальнай справе і перавялі ў следчы ізалятар. Я адразу патрапіла ў новае вымярэнне. Дзякуй Богу за тое, што ў нас ёсць салідарнасць, што ёсць столькі людзей, якія не кінуць у бядзе і падтрымаюць. Я ведаю, што мой сын ні ў чым не вінаваты. Ніколі не думала, што ён у мяне такі моцны. Не ведаю, якая я была б у ягоным узросце ды яшчэ ў такіх абставінах. Ніколі не чакала, што мая мама, чалавек савецкай фармацыі, так адчайна будзе змагацца за свайго ўнука. Яна хадзіла разам са мной на сумесную малітву і нават сказала напрыканцы разам з усімі: „Жыве Беларусь!“ Гэта так для мяне цяпер нязвыкла! Так усё змянілася…
31 снежня мне патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і папрасіў сустрэцца. Ён перадумаў ехаць у нашу кватэру, з якой за тыдзень да гэтага забралі падчас ператрусу камп’ютар і флэшкі, а папрасіў сустрэцца ў нас ва Уруччы на Русіянава каля каляднай ёлкі.
Спачатку ён спытаў: „Як вы ставіцеся да гэтай сітуацыі?“ А я адказала: „Як я магу да гэтага ставіцца?! Вы ў сваім розуме? У мяне пасадзілі сына, правялі дома ператрус, яго абвінавачваюць ледзь не ў дзяржаўным перавароце, пагражаюць надоўга пасадзіць у турму, а вы пытаецеся, як я да гэтага стаўлюся. Мой сын выйшаў на мірную дэманстрацыю, і цяпер за кратамі“.
Ён пытае: „А як даўно ён глыбока займаецца палітыкай, стаў апазицыянерам?“ Кажу: „Яму 20 гадоў. Як у такім узросце можна глыбока займацца палітыкай?! А апазіцыянер у нас кожны другі, калі не кожны малады чалавек. Яго віна ў тым, што ён крыкнуў: „Жыве Беларусь!“ Я магу цяпер тут крыкнуць „Жыве Беларусь!“, і пасадзіце мяне разам з ім у адну камеру! Я сур’ёзна!“
На развітанне ён мне сказаў: „Ну, з надыходзячым Новым годам“. Я адказала, што ў мяне асабіста Новы год будзе толькі тады, калі мой сын прыйдзе дахаты.
Але 14 лютага ў мяне адбылася яшчэ адна размова… Мы з бацькам Мікіты развяліся, калі сыну было 3 гады. Ён добра калі раз на год бачыўся з ім. І вось пасля таго, як Мікіту пасадзілі на Валадарку, я раптам атрымліваю ад былога мужа на мабільнік
Ён, азіраючыся па баках, кажа мне амаль на вуха: „Трэба ратаваць хлопца. Мне чалавек з кампетэнтных органаў сказаў, каб я на цябе паўплываў і ўгаварыў.Прапанаваў самы прымальны варыянт“. „Які?“ — запытваю. А ён: „Скажы праз адваката ці на спатканні, каб ён даў паказанні, што на Плошчу пайшоў
Я, канешне, сказала, што мой сын не злачынца, што я ім ганаруся. Мне балюча, але мой сын усё зрабіў правільна і павёў сябе як сапраўдны мужчына. Папрасіла, каб больш да мяне не звяртаўся з такімі прапановамі. Але якая ж гэта ўсё брыдота! Якімі метадамі карыстаюцца тыя людзі, ад якіх цяпер залежыць лёс майго сына?! Я, калі прачытала расповед Міхалевіча пра катаванні, то была ў шоку. Калі яны нават на мяне спрабавалі праз былога мужа ўздзейнічаць, то што ж там з Мікітам рабілі ў ізалятары?! Яны ж, не выключана, і ад яго патрабавалі даць такія паказанні. Зразумела, што ён свой выбар зрабіў і таму дагэтуль за кратамі. Але чаго гэта яму каштавала?»