Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ветэранаў з Днём міліцыі. «Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконня, — піша ён. — Беларускія грамадзяне ўпэўнены, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку».

Вось поўны тэкст віншавання:

«Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі

органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам — Днём міліцыі.

Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца спакойнай і ўпартай працай народа. Жыццё кожнага чалавека неаддзельнае ад жыцця краіны.

Ваша самаадданасць, высокая мера адказнасці і прафесіяналізм вызначаюць гатоўнасць органаў унутраных спраў эфектыўна забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, рэальна абараняць маёмасныя і сацыяльныя правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконнасці. Ваша сіла — у яднанні з народам. Беларускія грамадзяне ўпэўнены, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку.

Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу працу, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону. Апраўдаць гэты давер — ваша галоўная задача.

Дзякуй за службу Радзіме. Новых вам поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?