паведаміла кначальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Паводле яе слоў, такі працяглы перыяд халадоў у лютым назіраецца ўпершыню за апошнія пяць гадоў.

Хоць, паводле ацэнкі спецыяліста, нічога анамальнага ў цяперашняй сітуацыі няма. Такія маразы ў лютым рэгіструюцца раз у тры гады. Апошні раз маразы да 25–30 градусаў у сярэдзіне лютага былі адзначаны ў 2007 годзе.

Мінулай ноччу тэмпература паветра вагалася ад мінус 15 градусаў у Брэсце да мінус 29 градусаў на метэастанцыі Езярышча Віцебскай вобласці.

«Але да рэкорду яшчэ далёка», — адзначыла Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя двое сутак на сінаптычнай карце Беларусі істотных змяненняў не адбудзецца. Значная частка тэрыторыі рэспублікі застанецца ва ўладзе скандынаўскага антыцыклону, напоўненага халодным арктычным паветрам.

Да канца тыдня ў краіне захаваецца халоднае надвор’е з сярэднясутачнымі значэннямі тэмпературы паветра на 6–14 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Такіх нізкіх тэмператур яшчэ не назіралася з пачатку зімы.

У чацвер і пятніцу, 17–18 лютага, тэрмометры пакажуць уначы мінус 13–20 градусаў, па паўночным усходзе да 21–27 градусаў, месцамі — да мінус 30. Удзень прагназуецца 10–17 градусаў марозу. Па паўднёвым захадзе ўначы — мінус 8–12 градусаў, удзень 4–9 градусаў ніжэй за нуль. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты ўсходні вецер. Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ў пятніцу па паўднёвым захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?