Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскагадаследча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду».
Адмова матывавана тым, што ў міністэрства не былі прадастаўлены копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.
Дакументы на рэгістрацыю «Гавары праўду» паступілі ў Мінюст 17 снежня. 21 снежня ініцыятары стварэння аб’яднання атрымалі з міністэрства запыт да 30 снежня пісьмова адказаць на шэраг удакладняльных пытанняў і прадаставіць копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.
Аднак неабходныя дакументы знаходзіліся ў офісе выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, які быў апячатаны. Таму выканаць патрабаванне Мінюста нават у дадатковы тыднёвы тэрмін у поўным аб’ёме ініцыятары не змаглі.
Нагадаем, устаноўчы сход ГА «Гавары праўду» прайшоў у Мінску 23 лістапада.
Старшынёй праўлення новай грамадскай арганізацыі быў абраны лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, яго намеснікам — Андрэй Дзмітрыеў.
Кампанію «Гавары праўду!» праводзіла