«У сярэдзіне навучальнага года дацэнты самі не звальняюцца. Бо ісці няма куды — усе штаты ўкамплектаваныя», – кажа кандыдат эканамічных навук Пятро Мігурскі.І тлумачыць, што заяву на звальненне яго прымусілі напісаць. Ён быў даверанай асобай Уладзіміра Някляева.
Сп.Мігурскі сказаў, што з адміністрацыяй універсітэта было некалькі размоў наконт яго дзейнасці, пасля чаго ён звольніўся. Але прэтэнзій ні да рэктара ўніверсітэта, ні да дэкана эканамічнага факультэта не мае.
«Адміністрацыя — выканаўца загадаў іншых структур». Ён упэўнены, што загад сыходзіў з КДБ.Менавіта супрацоўнікі гэтай структуры спрабавалі завербаваць выкладчыка. Але безвынікова.
Пятро Мігурскі баіцца, што працы ў Беларусі не знойдзе. Хіба толькі вартаўніком, на што ён сам не пойдзе. Таму не выключае магчымасці з’ехаць працаваць у іншую краіну.
0
0
0
0
0
0