Нацыянальны банк дазволiў АТ «Айзкраўлес Банка» (Латвiйская Рэспублiка) адкрыць сваё прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь. Адпаведная пастанова ад 31.01.2011 № 33 прынята Праўленнем галоўнай банкаўскай установы Беларусi.

Гэта прадстаўнiцтва адкрываецца на тэрыторыi нашай краiны па рашэннi агульнага сходу акцыянераў АТ «Айзкраўлес Банка» для вывучэння магчымасцей далейшага развiцця гандлёва-эканамiчных сувязей памiж дзвюма дзяржавамi, а таксама для ўдасканальвання сеткi карэспандэнцкiх адносiн банка.

АТ «Айзкраўлес Бенка» зарэгiстравана ў Латвiйскай Рэспублiцы 17.09.1993 i ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе лiцэнзii Камiсii па рынку фiнансаў i капiталу Латвiйскай Рэспублiкi ад 09.09.1993 № 124.

АТ «Айзкраўлес Банка» стала дзявятым прадстаўнiцтвам замежных банкаў, якiя зарэгiстраваны на тэрыторыi Беларусi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?