Маладафронтавец Уладзімер Яроменак напісаў верш за некалькі гадзін да свайго затрымання па крымінальнай справе.

20-гадовы Уладзь Яроменак трапіў у турму 19 студзеня.

20-гадовы Уладзь Яроменак трапіў у турму 19 студзеня.

20-гадовы Уладзь Яроменак (на фота ў белай шапцы) трапіў у турму 19 студзеня.

20-гадовы Уладзь Яроменак (на фота ў белай шапцы) трапіў у турму 19 студзеня.

Як паведамляюць сябры хлопца, Уладзімер пабачыў падазроных людзей, падобных да супрацоўнікаў спецслужбаў, і дзіўны транспарт каля вокнаў сваёй кватэры, адчуў штось нядобрае і пачаў пісаць верш. Нядаўна сусед Уладзімера знайшоў сярод рэчаў хлопца гэты аркуш.

У той дзень, 19 студзеня, супрацоўнікі КДБ забралі Валодзю з дому, адвезлі на допыт. Адтуль юнак патрапіў за краты ў мінскі ізалятар па завулку Акрэсціна на 7 сутак. Аднак з турмы яго не вызвалілі, праз тыдзень хлопца перавялі ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

Уладзімер Яроменак 19 снежня затрыманы не быў. Яго затрымалі ў Мінску на плошчы Незалежнасці падчас пікету 20 снежня, на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў выбараў і разгону Плошчы. За гэта юнак адсядзеў 15 сутак у жодзінскай турме. Да 20 снежня Уладзімер ні разу не трапляў у турму. Усё змянілася за апошні месяц. Зараз, такім чынам, хлопец адбывае трэці па ліку арышт. Гэтым разам па крымінальнай справе.

Вось той крыху наіўны верш-крэда, які хлопец напісаў перад арыштам:

Люблю свой край -- ад гэтага я вораг?
Ці ад таго, што не хачу схіліць спіну?
Ці ад таго, што я хачу свабоды?
Ад гэтага? Дык лепей я памру,

Але здабуду волю беларусам...
Няхай улада мне не затыкае рот.
Я не хачу, каб заставаўся пад прымусам
Наш запужаны і задураны народ.

Мяне не страшаць вязніца й пакуты,
Даўно згубіў я перад смерцю страх,
Даўно ўжо скінуў тыя путы,
Што запляліся ў беларусаў на нагах!

Я не жадаю, каб мае нашчадкі
Жылі на волі, быццам у турме!
Хачу здабыць жыццё для Беларусі-маці.
Не пашкадую. Кошт любы па мне.

* * *

Праваабаронцы заклікаюць блізкіх усіх іншых затрыманых ці арыштаваных, імёны якіх яшчэ невядомыя, звяртацца на мэйл [email protected],
каб прававая і адвакацкая дапамога дайшла да ўсіх і каб міжнародная супольнасць ведалі ўсе імёны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?