Каля паўтары тысячы чалавек у Японіі ўзялі ўдзел у штогадовым мітынгу за вяртанне чатырох выспаў Курыльскай грады, якія Токіа лічыць сваімі «паўночнымі тэрыторыямі».

Мітынг 7 лютага штогод праходзіць у памяць аб двухбаковым трактаце аб гандлі і межах 1855 года, які замацоўваў чатыры выспы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі ў паўднёвай частцы Курыльскай грады за Японіяй.

Масква настойвае на прыналежнасці выспаў Расіі на падставе таго, што па выніках Другой сусветнай вайны яны ўвайшлі ў склад СССР, правапераемніцай якога стала Расія.

Праз рознагалоссі нагоды выспаў Масква і Токіа да гэтага часу не могуць падпісаць мірную дамову.

Прэм’ер-міністр Японіі Наота Кан, які ўзначаліў мітынг, назваў нядаўнія паездкі расійскіх чыноўнікаў на выспы «недазваляльным нахабствам» і паабяцаў не адыходзіць ад сваіх патрабаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?