Гістарычны будынак канца 19 ст., яркі прыклад архітэктуры стылю мадэрн, больш вядомы месцічам як рэстаран «Беласток», хутка можа быць зусім знішчаны.

 Фота Блог Гродно s13.

Фота Блог Гродно s13.

Вось ужо шмат гадоў старонкі афіцыйных выданняў напаўняюцца аповядамі пра будучую рэканструкцыю будынка і яго ўводзе ў эксплуатацыю. Але працэс ідзе хутчэй у зваротным парадку, паведамляе блог Гродна.

На мінулым тыдні пад уздзеяннем мокрага снега правалілася вялікая частка даху рэстарана. Можна сказаць, што пачаўся працэс хуткага разбурэння будынка.

Нагадаем, уладальнікі будынка павінны былі завяршыць «рэканструкцыю» яшчэ ўвосень 2008 года. Пасля звароту гісторыкаў да гарадскіх улад гарвыканкам пагражаўся аштрафаваць фірму-ўладальніка рэстарана на 70 мільёнаў рублёў. Тыя паабяцалі завяршыць працы да лістапада 2010 года. Аднак за гэты час ніякія працы не былі нават пачаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?