Адпаведнае рашэнне прыняў камітэт БСДПГ Маскоўскага раёна Брэста. Ляўковічу выказалі недавер, а таксама звінавацілі ў парушэнні статуту партыі.

Пра гэта паведамляе сайт прыхільнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Анатоль Ляўковіч рашэнне не прызнае.

«Прысутнічалі тры чалавекі. У Маскоўскай арганізацыі дзесці 80 чалавек. Адзін чалавек выступіў супраць. Кіраўніка раённай арганізацыі не было», — адзначае Ляўковіч.

Ён дадаў, што згодна са статутам партыі, першаснае права выключыць яго з партыі мае суполка, а не раённая арганізацыя.

Анатоль Ляўковіч — былы старшыня партыі, які не вылучаў сваю кандыдатуру на апошнім (кастрычнік 2010 г.) з’ездзе арганізацыі, але вынікаў з’езда ён не прызнаў, палічыўшы, што застаецца старшынём партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?