Раніцай у нядзелю на платах уздоўж чыгуначных шляхоў у напрамку «Мінск — Асіповічы» і ў наваколлі з’явіліся графіці з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных — лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча, намесніцу старшыні «МФ» Насту Палажанку, лідара БХД Паўла Севярынца, лідара сацыял-дэмакратаў Мікалая Статкевіча і іншых.

Гэтых людзей абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» 19 снежня або хуліганстве. 19 снежня людзі выйшлі на вуліцы Мінска, каб пратэставаць супраць дыктатуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0