Замежны інвестар аператыўна адрэагаваў на разгромную прамову кіраўніка краіны, выступіўшы з заявай у адказ.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад французска-расійскай кампаніі " Danone-Юнімілк» няўхільнага выканання абяцанняў аб максімальнай глыбіні перапрацоўкі малака і ўкладанні сродкаў у развіццё сыравінных зонаў. Прэзідэнт у рэзкай форме выказаў незадаволенасць тым, што да гэтага часу «Юнімілк» абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, г.зн. фактычна вывазам сыравіны. «Мы яе пусцілі на наш малочны рынак, да сыравінных рэсурсаў на самых ільготных умовах. Але я катэгарычна папярэджваў аб недапушчальнасці вывазу з краіны прадукцыі з нізкай дабаўленым коштам. Больш за тое, кампанія сама абяцала стварыць сучасныя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы і развіваць сваю сыравінную базу. Аднак рэалізацыі гэтых абяцанняў пакуль не відаць», — заявіў прэзідэнт і паабяцаў спыніць супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй у выпадку невыканання ёю ўзятых на сябе абавязанняў.

На наступны ж дзень французска-расійская кампанія «Danone-Юнімілк» выступіла з адказам:

«У сувязі з заявай, апублікаванай у шэрагу беларускіх СМІ, кампанія „Danone-Юнімілк“ лічыць неабходным данесці наступную інфармацыю.

Кампанія „Danone-Юнімілк“ зацікаўленая ў пабудове адносінаў з беларускай малочнай прамысловасцю, стварэнні новых сучасных вытворчасцяў і развіцці іх сыравінных базаў. Палітыка вядзення бізнэсу Danone ва ўсім свеце палягае ў тым, каб няўхільна дзейнічаць у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі і нацыянальнымі заканадаўствамі. Кампанія „Danone-Юнімілк“ паважае меркаванне беларускіх уладаў і будзе працягваць супрацоўніцтва з імі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?