Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак заявіў, што застанецца на пасадзе да заканчэння сваіх паўнамоцтваў.

«Я хачу забяспечыць мірны пераход улады, які дазволіў бы перадаць адказнасць за краіну тым, каго абярэ народ», — сказаў Мубарак, выступаючы па дзяржаўным тэлебачанні Егіпта.

«Я не маю намеру ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах», — адзначыў ён.

«Да наступных выбараў я буду ўпарта працаваць і прыкладаць усе намаганні для мірнага пераходу ўлады», — сказаў Мубарак.

Прэзідэнцкія выбары ў Егіпце павінны адбыцца ў верасні гэтага года.

На галоўнай плошчы егіпецкай сталіцы працягваецца мітынг. Лік яго ўдзельнікаў у дадзены момант складае каля 80 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?