1 лютага прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Чэмпіянат пачнецца 2 красавіка, а завершыцца на Дзень Слуцкага Збройнага чыну  — 27 лістапада.

Як і ў 2010 г. у чэмпіянаце возьме ўдзел 12 камандаў, якія згуляюць у тры колы (г.зн. 33 туры).

У першым туры, 2 красавіка (субота), сустрэнуцца наступныя пары:

БАТЭ — Нёман
Нафтан — Гомель
Дняпро — Мінск
Дынама Мінск — Белшына
Дынама Брэст — Віцебск
Тарпеда — Шахцёр.

Другі тур пройдзе 6 красавіка, а 15 красавіка (пятніца) адбудзецца беларускае эль-класіка: матч сяміразовых чэмпіёнаў краіны — БАТЭ і «Дынама» Мінска. 30 красавіка ці 1 мая БАТЭ згуляе ў Салігорску з «Шахцёрам».

Першае кола скончыцца 20–21 мая, другі круг пачнецца 26 мая і скончыцца 21 жніўня.

26 чэрвеня ў Мінску згуляюць «Дынама» і БАТЭ.

Трэцяе кола пачнецца 27 жніўня. У гэты дзень (ці наступны) сустрэнуцца ў Барысаве БАТЭ і «Дынама». Такім чынам два з трох матчаў «эль-класіка» пройдуць ў Барысаве.

Завершыцца чэмпіянат 27 лістапада.

Поўны варыянт календара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?