Уладзіміру і Люцыне Халіп забаранілі даваць інтэрв’ю журналістам. Гэта «можа нашкодзіць дачцэ», сказалі кадэбісты.

Днём 31 студзеня Уладзімір яшчэ без праблемаў адказваў на пытанні журналіста «НН». Аднак, калі праз пару гадзінаў, карэспандэнты ператэлефанавалі яшчэ раз, каб дамовіцца на відэаінтэрв’ю, спадар Уладзімір вымушаны быў адмовіцца.

Супрацоўнікі КДБ строга папярэдзілі: інтэрв’ю журналістам могуць нашкодзіць Ірыне Халіп. Раней Люцына і Уладзімір Халіпы кантактавалі з прэсай і самі не раз падкрэслівалі важнасць падтрымкі СМІ. Гэтым разам спадар Уладзімір выбачыўся, але не наважыўся, як ён сказаў, рызыкаваць мерай стрымання дачкі. Знаходжанне Ірыны дома сёння вельмі важна для іх усіх і ў першую чаргу для Даніка, адзначыў Уладзімір Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?