Егіпецкая апазіцыя заклікала жыхароў Каіра арганізаваць «Марш мільёнаў».

Твітэр-паведамленні ад карэспандэнтаў англамоўнага канала "Аль-Джазіра".

Людзі збіраюцца на цэнтральнай плошчы горада, плошчы Тахрыр. Спачатку апазіцыя меркавала прайсці да прэзідэнцкага палаца, але пасля адмовілася ад гэтай ідэі. Яна хоча прадоўжыць псіхалагічны ціск, але не распачынаць ціск фізічны.

Армія ўчора апублікавала афіцыйнае паведамленне, што яна не будзе ўмешвацца. «Узброеныя Сілы, прызнаючы законныя правы народа, заяўляюць вялікаму народу Егіпта, што яны не ўжывалі і не будуць ужываць сілы супраць егіпецкага народа».
Маніфестанты і міжнародная супольнасць адчыталі гэта як жэст падтрымкі.

Егіпецкае дзяржаўнае тэлебачанне страшыць людзей беспарадкамі і гвалтам, паўторым крывавых падзей мінулай пятніцы. Улады перакрылі чыгуначнае і аўтобуснае злучэнне з Каірам, але гэта, здаецца, максімум, што яны былі здольныя рабіць. Армія кантралюе цэнтр Каіра, але не перашкаджае дэманстрантам збірацца. Армейскія блокпасты разам з дружыннікамі апазіцыі адно што абшукваюць людзей на ўваходах на Плошчу з тым, каб ніхто не пранёс выбухоўкі.

Па стане на 11.00 на Плошчы ўжо сабраліся дзясяткі тысяч людзей. Сцэнар дзеяннў апазіцыі невядомы, але многія чакаюць, што гэты аўторак стане канцом 30-гадовага кіравання Хосні Мубарака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?