Гомельскі каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Канстанцін Жукоўскі 31 студзеня зноў паўстаў перад судом.

21 студзеня актывіст выйшаў на волю з ІЧУ, дзе ён адбываў 8-сутачны арышт за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.

У панядзелак суддзя суда Цэнтральнага раёна Марына Дамненка зачытала матэрыялы адміністрацыйнай справы, паводле якіх супрацоўнікі КДБ 1 снежня знялі на відэакамеру, як Жукоўскі з сябрам расклейваў аб’явы пра выступленне па тэлебачанні кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Паводле меркавання спецслужбаў, актывісты парушалі заканадаўства — размяшчалі агітацыйныя матэрыялы ў месцы, не прызначаным для гэтых мэтаў, чым парушылі арт. 9.10 КоАП. Дыск з відэаматэрыяламі чэкісты перадалі ў міліцыю для разгляду. У рапарце супрацоўнікаў КДБ Жукоўскі і яго таварыш называліся як актывісты РПГ. Што ўтойваецца за гэтай абрэвіятурай, у судзе не растлумачылі.

На судзе Жукоўскі запатрабаваў перакладчыка з рускай на беларускую мову, але хадайніцтва было адхілена. Актывіст падкрэсліў, што закон ён не парушаў, бо размешчаныя ім аб’явы не з’яўляюцца агітацыяй. Ён звярнуў увагу суда, што супрацоўнікі КДБ сачылі за ім, г.зн. ажыццяўлялі палітычны вышук, што забаронена Канстытуцыяй. Жукоўскі нагадаў суду, што доказы, здабытыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы. «КДБ сочыць за намі, нават не хаваючыся. У іх не было афіцыйных падстаў сачыць за мной, бо ў дачыненні да мяне не была распачата крымінальная справа, я не злачынец. Яны нават паленаваліся знайсці якіх-небудзьілжэ-сведак, каб гэта справа выглядала больш праўдападобна. КДБ распісалася, што яны замест рэальных спраў займаюцца такім маленькім чалавекам, як я», — заявіў актывіст.

Суд прызнаў Жукоўскага вінаватым і пакараў штрафам у памеры пяці базавых велічынь (175 тыс. рублёў).

З 2007 года актывіст 23 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, неаднаразова адбываў пакаранне ў выглядзе арышту ў ІЧУ, выплачваў штрафы. Жукоўскі лічыць, што такім чынам яго караюць за актыўную палітычную дзейнасц

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?