У адной з начных кавярняў мікрараёна Лошыца адпачывалі сябры з адной паўднёвай краіны.

Адзін з замежнікаў, замовіўшы чарговую порцыю спіртнога, пакінуў свой мабільны тэлефон «Nokia» коштам 1500 даляраў на барнай стойцы,
а калі спахапіўся, дарагога апарата ўжо не было. Супрацоўнікам міліцыі, заяўляючы аб крадзяжы, пацярпелы нічога выразна патлумачыць не змог: ладна падпіў, нічога падазронага не заўважыў і не запомніў.

Праз некалькі дзён крадзеж мабільніка была раскрыты: у міліцыю звярнуўся 24-гадовы мінчук і паведаміў, што гэта ён у той дзень выкраў пакінуты ў бары тэлефон, пра што хоча чыстасардэчна прызнацца. Тлумачачы тое, што адбылося, малады чалавек сказаў, што пайшоў на крадзеж праз нуду (захацелася паспытаць новых адчуванняў), а яшчэ праз тое, што судзімасць можа дапамагчы «адкасіць» ад войска.

Мабільны тэлефон быў вернуты ўладальніку, а ў дачыненні да падазраванага аддзелам дазнання Ленінскага РУУС распачатая крымінальная справа па артыкуле 205, частка 1 Крымінальнага кодэкса РБ («Крадзеж»). Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?