1 лютага адбудзецца першае паседжанне Вышэйшага гаспадарчага суда па пазовах дырэкцыі закрытага ўладамі «Аўтарадыё» да Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Як паведаміў дырэктар «Аўтарадыё» Юрый Базан, «у судзе працэс — грунтоўны, і Міністэрству інфармацыі давядзецца даказваць, што ў нас у эфіры былі сапраўды «экстрэмісцкія матэрыялы».

Ні ў прадпісанні наконт спынення вяшчання, ні ў папярэджанні, вынесеным Мінінфармацыі, няма ніякіх тлумачэнняў з гэтай нагоды, падкрэсліў кіраўнік радыё.

Нагадаем, 12 студзеня 2011 года «Аўтарадыё» атрымала прадпісанне РУП «БелДІЭ» Мінсувязі РБ пра спыненне дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Прадпісанне вынеслі на падставе рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі міністра інфармацыі Праляскоўскага. Камісія палічыла, што ў эфіры «Аўтарадыё» распаўсюджвалася інфармацыя, у якой змяшчаліся публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?