Падчас падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 снежня пацярпела каля 100 супрацоўнікаў праваахоўных органаў і каля дзесятка грамадзян. Пра гэта падчас ток-шоу «Адкрыты фармат» у эфіры тэлеканала АНТ 31 студзеня заявіў першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Аляксандр Барсукоў, адказваючы на пытанне старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Па яго словах, супрацоўнікі праваахоўных органаў былі траўмаваныя «гэтымі прутамі, ледасекамі і іншымі прыстасаваннямі». «З процілеглага боку пацярпела з дзясятак грамадзян. І то я не выключаю, што яны атрымалі рэжучыя раненні, калі білі шкло ў Доме ўрада ці, калі ўцякалі, недзе спатыкнуліся», — сказаў Барсукоў.

На пытанне вядучага, ці праўда, што падчас падзей на плошчы пацярпелі, былі затрыманыя людзі, якія чакалі грамадскага транспарту, проста ішлі міма плошчы, Барсукоў адказаў: «Той, хто выпадкова там апынуўся, законапаслухмяны грамадзянін, вядома ж, адыдзе і проста сыдзе адтуль. Я лічу, што старонніх там проста не магло быць «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?