Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў абвясціў пра правядзенне ў Казахстане датэрміновых выбараў кіраўніка дзяржавы.

Раніцай у панядзелак, стала вядома, што канстытуцыйная рада (КР) Казахстана прызнала замену прэзідэнцкіх выбараў на рэферэндум аб падаўжэнні паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы Нурсултана Назарбаева незаконнай. На думку спецыялістаў ведамства, такая замена не адпавядае галоўнаму закону краіны.

«Канстытуцыйная Рада пастанаўляе прызнаць закон „Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю“, прыняты парламентам 14 студзеня 2011 г., не адпаведным Канстытуцыі Казахстана», — заявіў старшыня КР Ігар Рогаў. Паводле яго словаў, гэтае рашэнне было прынятае «з прычыны недакладнасці фармулёвак».

«Прызнаны не адпаведным Канстытуцыі Казахстана закон „Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Казахстана“ не можа быць падпісаны і ўведзены ў дзеянне», — удакладніў Рогаў.

Пастанова Рады не падлягае абскарджанню і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.

Адзначым, што ідэю падоўжыць паўнамоцтвы Назарбаева на рэферэндуме, пад якой падпісаліся больш за палову ўсіх выбаршчыкаў краіны, раскрытыкавалі на Захадзе, а таксама прадстаўнікі казахскай апазіцыі, назваўшы процідзеянне Назарбаева «волі народа» паказной.

Цяперашні тэрмін паўнамоцтваў Нурсултана Назарбаева мінае ў 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?