Сёння на волю выйшаў дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч.

Яго асудзілі 27 снежня ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы за ўдзел ў пікеце 21 снежня каля сцен СІЗА на Акрэсціна ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў. Актывіст АГП адбыў за кратамі 15 сутак.

Як распавёў Пашкевіч у жывым эфіры Еўрарадыё, яго вызвалілі, а 9-й гадзіне раніцы, роўна праз 15 сутак пасля затрымання. На выхадзе з Акрэсціна актывіста сустракалі сябры.

Міхась Пашкевіч адзначыў, што апошні раз адбываў там тэрмін арышту 2,5 гады таму і ніякіх асаблівых зменаў не заўважыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?