5 студзеня ў 7.15 на станцыі мінскага метро «Трактарны завод» на пуці перад цягніком, што прыбываў са станцыі «Пралетарская», паваліўся мужчына — яму стала дрэнна, паведамілі ў аддзеле ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна.

Супрацоўнікі міліцыі і машыніст дасталі пацярпелага з-пад вагона. З папярэднім дыягназам «пералом сцягна» ён адпраўлены ў адну са сталічных бальніц. Мужчыну на выгляд каля 40 гадоў.

Рух цягнікоў па другой лініі мінскага метро быў адноўлены ў 7.31. Першая лінія працавала ў звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?