У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла на сваёй пляцоўцы аўтсайдэру першынства чэхаўскаму «Віцязю» з лікам 1:3 (0:2, 1:0, 0:1).

Сустрэча прайшла 4 студзеня на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 13.222 гледачоў.

Больш за перыяд госці былі ў меншасці, але здолелі выстаяць, а лік адкрылі, калі сапернік меў колькасную перавагу.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Максім Спірыдонаў (38.38, у большасці 5 на 3, асістэнты — Канстанцін Глазачоў, Петэр Падградскі;

у гасцей — Вадзім Берднікаў (5.08, у меншасці, пас — Аляксандр Камарысты), Дзінар Хафізулін (10.32, асістэнты — Аляксандр Камарысты, Вадзім Берднікаў), Віктар Баброў (42.44, пас — Магамед Гімбатаў).

Пасля 41 матча «Дынама» з 57 пунктамі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, шостае ў Заходняй канферэнцыі і 12-е ў агульнай табліцы.

Наступныя тры паядынкі мінскі клуб правядзе на выездзе:

6 студзеня ў Ніжнім Ноўгарадзе супраць «Тарпеда», 8-га — у Яраслаўлі супраць «Лакаматыва», 10-га — у Мыцішчах супраць «Атланта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?