Галявы ўдар беларуса, фота з афіцыйнага сайта "Бірмінгем Сіці"

Галявы ўдар беларуса, фота з афіцыйнага сайта "Бірмінгем Сіці"

У аўторак, 4 студзеня, «Бірмінгем Сіці» ў матчы 22-га тура англійскай прэм’ер-лігі гуляў на выездзе з «Блэкпулам» і выйграў з лікам 2:1.

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб адкрыў лік на 24-й хвіліне.


TODAYFOOT.COM Blac 0-1 Bir

Abdou | Myspace Video

На 82-й беларуса замянілі (пры ліку 1:1), а на 89-й пераможны лік усталяваў у матчы Скот Дан.

Зараз «Бірмінгем» дзеліць 13-16-я месцы з «Эвертанам», «Уэст Бромвічам» і «Фулхэмам», усе каманды маюць па 22 пункты, у «Бірмінгема» 4 перамогі, 10 нічыіх і 6 паразаў.

Наступны матч «сінія» ў чэмпіянаце Англіі правядуць на сваім стадыёне супраць землякоў з «Астан Вілы» (16 студзеня), а тыднем раней, у гэту суботу, згуляюць у Кубку Англіі на выездзе з «Мілуолам».

***

Гэта першы гол Глеба за «Бірмінгем» (у Англію беларус вярнуўся ўлетку) у прэм’ер-лізе (у 13 матчах), таксама ў беларуса ёсць галявы пас і адзін мяч за клуб у матчы Кубка Лігі (21 верасня супраць «МК Донс»).

У 2005—2008 гг. Аляксандр гуляў у прэм’ер-лізе за лонданскі «Арсенал» і ў 89 гульнях правёў 7 мячоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?