Па 7 студзеня магазіны Мінска будуць працаваць па падоўжаным рэжыме дня, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Рашэннем сталічных улад на гэты перыяд устаноўлена: для харчовых крамаў — заканчэнне працы не раней за 22.00; для нехарчовых — не раней за 21.00.

Харчовыя крамы 31 снежня і 7 студзеня працуюць па рэжыме рабочага дня, 1 студзеня — з 10.00 да 18.00.

Нехарчовыя 31 снежня і 7 студзеня працуюць па рэжыме рабочага дня, 1 студзеня — выхадны.

Універмагі сталіцы таксама будуць працаваць з падоўжаным рэжымам: універмаг «Беларусь» — у святочныя дні (31 снежня і 2, 7 студзеня) з 09.00 да 21.00, 1 студзеня — выхадны дзень, ЦУМ — 31 снежня з 9.00 да 21.00, 1 студзеня — выхадны дзень, ГД «На Нямізе» — 31 снежня з 09.00 да 22.00, 1 студзеня — выхадны дзень, ГУМ — 31 снежня з 9.00 да 21.00, 1 студзеня — выхадны, 2 студзеня — з 10.00 да 21.00.

Па 6 студзеня прадпрыемствамі грамадскага харчавання запланавана правядзенне ў кафэ і рэстаранах горада выставак-продажаў кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?