Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 снежня будзе воблачна. Ноччу месцамі невялікія ападкі, днём часам ападкі, у асноўным дождж. На большай частцы тэрыторыі туман, ноччу па поўначы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С,

У Мінску 25 снежня воблачна, часам невялікія ападкі, туман. Ноччу слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 1–3°С.

26 снежня па краіне чакаецца дрэннае надвор’е. У многіх раёнах снег, месцамі моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы; ва ўсходніх раёнах ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 5°С, па ўсходзе плюс 1–3°С.

У Мінску 26 снежня таксама чакаецца дрэннае надвор’е: працяглы снег, ноччу і раніцай часам моцны снег. На дарогах снежныя заносы. Днём мяцеліца. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём каля 0°С, вечарам паніжэнне да мінус 3°С.

27 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3–10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?