Студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву сёння знялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы. З памежнага пункту «Гудагай» яе забралі міліцыянт і супрацоўнік КДБ.

20-гадовая Кася вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Па словах Касі Сцяпанавай, у яе забралі пашпарт. Больш за гадзіну яна знаходзілася ў нейкім памяшканні на памежным пункце.

Кася Сцяпанава кажа, што 19 сьнежня не была ў Мінску, а знаходзілася ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў (была вылучана групай грамадзян). 20 снежня студэнтка паехала ў Вільню.

Кася Сцяпанава паведаміла, што яе прывезлі ў Астравецкі аддзел КДБ, дзе з ёй размаўляў супрацоўнік дзяржбяспекі. Пра прычыну затрымання ёй не сказалі ні на мяжы, дзе пратрымалі 2 гадзіны, ні ў Астравецкім аддзеле КДБ. Сваякам затрыманай паведамілі толькі, што Кася будзе дапытана «згодна з законам аб аператыўна-следчых дзеяннях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?