Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўварваліся ў кватэру Алеся Міхалевіча на вуліцы Кісялёва. У 4.50 трое КДБістаў пачалі моцна грукаць у дзверы. Гаспадар змушаны быў ім адчыніць. Спецслужбісты паказалі пасведчанне і папрасілі Міхалевіча праехаць з імі па пільнай патрэбе. На пытанне, навошта ехаць, адказалі: "Дела чрезвычайной важності". Паабяцалі хутка вярнуць Міхалевіча дамоў і звезлі ў невядомым кірунку.

Сачыце ў «Нашай Ніве» за развіццём сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?