Паводле афіцыйных дадзеных, на шэрагу участкаў у Мінску Аляксандр Лукашэнка не набірае 50% галасоў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У прыватнасці, у Партызанскім раёне на ўчастку для галасавання № 6 падтрымка Лукашэнкі складае 43% (35% — у дзень выбараў, 65% — датэрміновае галасаванне), на ўчастку № 7 — «на некалькі галасоў больш за 50%», на ўчастку № 27 — «крыху менш за 50%».

На ўчастку № 8 Партызанскага раёна ў дзень выбараў Лукашэнку падтрымала 26% выбаршчыкаў, «але з улікам датэрміновага галасавання налічана 41% падтрымкі гэтаму кандыдату».

У Ленінскім раёне на ўчастку для галасавання № 6 Лукашэнка атрымаў 39%, а падтрымка Андрэя Саннікава склала 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?