Аўтобус прыехаў на вуліцу Фабрыцыуса (Інстытут культуры) у РУУС Кастрычніцкага раёна. Аўтазак па дарозе збочыў і з'езхаў у невядомым накірунку. Людзей выпускаюць па адным. Мужчынаў на выхадзе даглядаюць. Па рацыі прыйшоў вусны загад заводзіць затрыманых у падвальнае памяшканне.

Як паведамляюць відавочцы, з аўтобуса, што прыехаў з Акрэсціна, на руках вынеслі дзяўчыну. У яе ненатуральна вывернутая нага. Пасля праверкі была адпушчаная непаўналетняя дзяўчынка. Яна тут жа кінулася ўцякаць ад РУУСа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0