Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі затрыманы ў Мінску,

паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго слоў, падчас акцыі 19 снежня ў Мінску на плошчы Незалежнасці Рымашэўскі атрымаў траўму галавы. «Яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, каб аказаць медыцынскую дапамогу. Рымашэўскаму зрабілі перавязку. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорным адзенні, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі.

Паводле яго слоў, затрымана таксама давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Ірына Губская і яшчэ сем актывістаў БХД з рэгіёнаў.

Акрамя таго, адзначыў Садоўскі, затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец. «Ён знаходзіцца ва УУС Маскоўскага раёна», — сказаў Садоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?