Зборная каманда польскіх святароў па футболе ў супрацоўніцтве з Епіскапатам Польшчы і Камітэтам чэмпіянату святароў арганізуе чарговы, V Чэмпіянат святароў Еўропы. Спаборніцтва па футболе адбудзецца ў польскіх Кельцах з 21 па 25 лютага 2011 г.

Да ўдзелу запрашаюцца групы да 15 чалавек (з якіх 12 — гульцы). Падаць інфармацыю аб удзеле неабходна да 31 снежня 2010 г. на паштовую скрыню [email protected]Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript. Неабходна таксама паінфармаваць арганізатараў, якім транспартам група плануе дабірацца — аўтобусам ці самалётам (да Варшавы ці Кракава).

Падрабязная інфармацыя будзе даслана жадаючым пасля таго, як групы паведамяць аб жаданні ўдзельнічаць у чэмпіянаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?